- Одежда для беременных и кормящих
- БЕЛЬЕ для кормления и для беременных
- Товары для мам
- Слинги
- Слинги-рюкзаки
- Слингокуртки, куртки для беременных
- Многоразовые непромокаемые пеленки, наматрасники.
- Многоразовые подгузники, трусики для бассейна, для приучения к горшку, вкладыши.
- Товары для детей
- Детская одежда
- Прикольные Футболки
- Подарочные сертификаты
- Новинки
- РАСПРОДАЖА
Конкурс «Hand-made игрушки»: 4. «Птушка шчасця»
.jpg)
Яна мАе народнае паходжанне. Я займаюся керамікай і ў адной кнізе пабачыла фотку такой цацачкі (іх ляпіла ў 1980-х бабця Параска з нашага, Барысаўскага, раёна).
Птушачка вельмі проста робіцца, таму захацелася так бы мовіць аднавіць яе. Цацка будзе цікавай і карыснай дзеткам любога ўзросту. Для немаўляці можна падвесіць яе над калыскай, каб яно сачыла за “палётамі”. Дзеткі пасля годзіка змогуць даведацца, як выглядаюць птушачкі, як называюцца часткі іх цела, памацаць пёркі, развіць дробную маторыку, спрабуючы ўставіць пёркі ў дзірачкі. А з трохгадовымі дзеткамі ўжо можна і зляпіць такую цацачку самім.
У кнізе яна звалася проста падвясной птушкай. Але адна знаёмая чамусьці назвала цацку птушкай шчасця. Такі варыянт мне вельмі спадабалася. Сапраўды ж, дзеткі ў хаце – гэта шчасце J!
1. Цацка рабілася з кавалка звычайнай гліны. Але падыйдзе і любы пластычны матэрыял: пластылін, салёнае цеста ці палімерная гліна. На фотцы таксама інструменты, якія спатрэбіліся для лепкі: спіца і драўляныя палачкі.
.jpg)
2. вылепліваем з камяка гліны тулава птушачкі. На спінцы наскрозь прабіваем спіцай дзірачку, каб пасля папрапусціць вяровачку і падвесіць цацку.
.jpg)
3. Завостранай палачкай робім вочкі, наносім вузор на шыю, спінку.
.jpg)
4. па баках і ў хвосціку робім неглыбокія дзірачкі, каб уставіць туды курыныя пёркі.
.jpg)
5.пасля абпалу можна расфарбаваць цацку акрылам і падвесіць. Вяровачку фіксуем знізу бусінкай. Нават ад невялічкага вецярка птушка будзе рухацца.
Аўтар: Вольга Жарнасек-Рудакоўская
»
- Для комментирования войдите или зарегистрируйтесь



.jpeg)

